Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Агні

Сярэдняя: 4 (1 голас)

О, скільки дружніх на землі вогнів!..
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Не раз нас голос братній закликав
До Бровчиноі вырядитись хати,
Заглянути на вогник Маршака,
На Тихоново світло завітати.
Максім Рыльскі, «Вогні»

Агнёў братэрскіх красаванне
Прачулых сэрцаў не міне.
Максім Тадэевіч, вітанне!
Я рад, што ўспомніў і мяне.

Якую слаўную дарогу
Ты з песняй да братоў знайшоў!
Я не адзін... Ў Мінску многа
Тваіх адданейшых сяброў.

У дружбе шчырай мы зліліся,
А ёй мужнець на добры лад.
Ці ты ў Маскве, ці ты ў Тбілісі —
Ты ўсюды родны, любы брат.

I мы, твае сябры-паэты,
З усіх вітаем плошчаў, сёл,
Мы еднасці святлом сагрэты,
Яно нам свеціць навакол.

Нас дружба жывіць несупынна,
З усімі намі назаўжды,
Маяк — у чорную часіну
I сонца — ў мірныя гады.

Агнёў прыязні сёння мноства,
Яны цудоўна расцвілі —
Жывыя водбліскі сяброўства
Гараць ва ўсіх канцах зямлі.

Зямля ж у нас для ўсіх такая,
Куды ты толькі ні зірні —
Усюды сэрцы вашы ззяюць,
Як дружбы вечныя агні.