Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Акіян

Яшчэ не ацэнена

Хоць я не бачыў акіяна,
Не плыў у землі ні ў чые,
А думаць аб народзе стану, —
Ён прада мною паўстае.

Як і народ — бязмежнай славы,
Нікім не знанай глыбіні,
У ласцы — велічна-ласкавы,
У гневе — грозны і страшны.

Далёка недзе ў змроку шэрым
Ля небаскробаў ён гудзіць —
Ракочуць хвалі, б'юць у бераг,
Імкнуцца бруд дашчэнту змыць.