Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белы, паганы грыб

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Напэўна, мы, людзі, нічога б не страцілі,
Без бомб разбуральных пражыць мы змаглі б.
Каб нашыя вочы ніколі не бачылі
Атамны,
белы,
паганы
грыб!

I жылі б мы ўсе разам спакойна, як трэба,
I ціха свяцілі б аконцы сяліб,
Каб толькі не ўспыхваў сярод яснага неба
Атамны,
белы,
паганы
грыб!

Жылі б, як прызначана, па-чалавечаму,
Каб траў не кранаўся, ні птушак, ні рыб,
Каб наша паветра нідзе не засмечваў
Атамны,
белы,
паганы
грыб!

I дружба царыла б між нашымі хатамі,
I дзеці і ўнукі раслі і раслі б,
Каб век не ўзнімаўся, як з пекла праклятага,
Атамны,
белы,
паганы
грыб!