Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Фанабэрысты фрыц

Яшчэ не ацэнена

Фрыц стары Вільгельм Фонбот
Па шашы кульгаў на фронт.
Ён пацеў, пыхцеў, стагнаў,
А рашуча разважаў:
— Раз татальны ёсць загад,
Значыць, добры я салдат.
Фюрэр знае мне цану,
Што ж, я выйграю вайну.
Як індык, надзьмуўся фрыц,
Са ўсяго на свеце кпіць:
— Я, стары ваенны воўк,
Хоць адзін пайду на полк.
I панёс ён,
I панёс...
Ледзь не ўзняўся да нябёс.
Толькі раптам гонар знік —
Бахнуў збоку драбавік,
Пасінеў у фрыца твар...
Выйшаў з лесу дзед Макар.
Фрыц яму пад ногі бац:
— Не хацеў я ваяваць.
Вінаваты фюрэр-гунд,
Будзе фюрэру капут.
— Ну, і чмут, стары пляткар... —
Усміхнуўся дзед Макар, —
Як сабака, брэшаш шмат,
Ты ж лізаў Адольфу зад,
З ім хацеў забраць наш край.
Дык рыхтуйся, памірай!
Ды не варта сумаваць,
Будзеш зноўку цалаваць.
Я з табою згодзен,
Гут.
Будзе фюрэру капут!

На Палессі, між балот,
Кліча фюрэра Фонбот.