Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мы з табой не галубкі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Суседзяў ведаў я такіх,
Што на сябе маліліся,
А мы з табой не галубкі, —
Мы часта і сварыліся.

Ці шмат няшчырасці цаны?..
Хай звонку ўсё ў іх ладнае.
А мы не ведалі маны,
Кахалі па-сапраўднаму.

Прыгледзь за іх размоваю
Да прыкрасці ласкаваю, —
Слюнявяць, шэпчуць. Словы іх
Агідна-саладжавыя.

А мы прайшлі жыццёвы час,
Было між намі рознае,
Мы цалаваліся не раз
З прысмакам солі слёзнае.

I мусім шчыра гаварыць —
Трапляла й недарэчнае,
Ды ў нас нічым не астудзіць
Гарачыні сардэчнае.