Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Народнае дзякуй

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Народнае дзякуй Маскве, Ленінграду,
Сібірскім прасторам, вышыням Урала,
Расіі вялікай, сыноў што паслала
Зямлю Беларусі адбіць ад нападу,
Ад смерці прыгоннай,
Ад чорнай навалы.
I ворага збілі суровай атакай.
Расіі вялікай — народнае дзякуй!

Паклон вам, паклон вам, дпяпроўскія хвалі,
I Кіева вежы, і ўзгор'і Карпатаў!
Вы ворага гналі з уласнае хаты,
Але вы ў нядолі сястры не кідалі.
Мы біліся з ворагам
Разам, упарта,
Не раз мы знішчалі паганцаў ўсялякіх.
Сястры Украіне — народнае дзякуй!

Вітанне, вітанне Казбеку, Эльбрусу,
Хрыбтам Ала-Тау, Паміру сівому!
Джыгіцкая слава іх добра вядома
У бітве за дом і зямлю беларусаў.
Мы ворага разам вялі
Да разгрому...
Усёй неабсяжнай радзімы ваякам
Мы шлём прывітанне — народнае дзякуй!