Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Падкінь

Яшчэ не ацэнена

У райцэнтры Беражок
Жыў адзін працаўнічок.
Хоць па прозвішчу быў Грынь,
Зваў народ яго «Падкінь».
Даў народ яму імя
I, як кажуць, недарма!
Працаваў не вельмі ён,
А на вока быў жадзён,
Сена ўбачыць на гумне:
— Хоць вазок падкіньце мне!
Збожжа звозіцца на ток:
— Ну падкіньце, хоць мяшок..
Ходзяць качкі чарадой:
— Не шкадуйце вы адной! —
Дзе б ні ездзіў,
Дзе б ні быў,
Ён адно: «Падкінь!» — прасіў.
То падкіньце гусачка,
То падкіньце парсючка!
I нямала дзівакоў
Падкідалі індзюкоў,
Падкідалі свінакоў,
Падкідалі куранят,
Збожжа, бульбы,
Сена шмат...
Ды агледзеўся народ —
Як падкінуў восем год.
Ёсць надзея, што дамоў
Грынем з’явіцца ён зноў.