Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Рахункавод

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ідзе гаворка між дзяўчат,
Ідзе каторы год —
Нідзе такога не спаткаць,
Як наш рахункавод.
Няхай, што ростам невялік —
Вышэй ад столу ледзь,
А возьме шчоты — цок ды цок...
Аж люба паглядзець.
А піша — быццам сее мак,
Ну хто зраўніцца з ім?
I сам ён думкі немалой
Аб значанні сваім.
Ён злічыць кветкі па садах
I краскі па лугах,
I колькі нават на палях
Зярнят у каласах.
Ён дасканала аб усім
Разлікі падвядзе —
Нат колькі кожная пчала
Прыносіць мёду ў дзень.
Дзяўчаты дзівяцца з яго —
Усім хлапчына люб,
Адна бяда, ў каханні ён,
Як кажуць, ані ў зуб!

Ну што з таго, што гэткі спрыт,
Што ў лічбах ён герой?..
Каханкі ж, крыўдна, налічыць
Не можа і адной.