Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Салдацкія думы

Яшчэ не ацэнена

Сеў былы салдат на ганку,
Ім дасціпна змайстраваным.
Задаволены, што ўранку —
Гул працоўны, несціханы.
У героя ордэн Славы
На бялюсенькай кашулі.
Ные рана з-пад Варшавы
Ад нямецкай чорнай кулі.
Але вочы яго рады,
Што мінулі завірухі,
Што стаяць у вішнях хаты,
Быццам тыя маладухі.

Клічуць дзверы хат гасцінна,
Ярка шыбамі заззялі.
Шкода, шкода, што хаціны
Шмат каго не дачакалі.
Лекі ёсць на боль, парады,
Толькі боль не кожны злечыш.
Ные рана з-пад Белграда
Ад нямецкае карцечы.
Ды салдат аб тым не дбае,
Рады ён бясконца слухаць —
Шум з палеткаў далятае,
Цешыць сэрца, лашчыць вуха.

Паглядае ён навокал.
Не, няма ў грудзях самоты, —
Ў садку дзяцюк высокі
Прыгарнуў дзяўчыну ўпотай.
Ах, красуня ты, дзяўчына,
Ах ты, хлопец дужы, статны!
Ные рана з-пад Берліна.
Ды няхай! Быў бой астатні —
Жыць усім! Ёсць хлеб, да хлеба,
А дзяцей, што птушак, многа,
Што імкнуцца прагна ў неба, —
Ім бясконцая дарога!