Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Што мне парадзіць, што зрабіць...

Яшчэ не ацэнена

Што мне парадзіць, што зрабіць,
Прымі маё да сэрца слова.
Ты кажаш — у грудзях баліць,
Аддай мне болю хоць палову!

Твой боль мяне не разаб’е,
Пайду з табой маўклівым, мужным.
Ты кажаш — сцюдзена табе,
Дазволь маім прыпасці вуснам!

Чаго ж твой зачырвоніў твар
I часта дыхаюць так грудзі?
Ты кажаш — боль кідае ў жар,
Мая сляза твой жар астудзіць!