Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слаўна ты на цэлым свеце!

Яшчэ не ацэнена

Украіна,
Украіна,
Як жа ты багата!
У цябе, што мора, вочы
I шалом Карпатаў.

Ты прасторамі сваімі
Ў золата прыбрана,
Срэбнай стужкаю
Дняпроўскай
Ты падпаясана.

Стан твой гонкі,
Стан прыгожы
Топалем здаецца.
Гарачэй агнёў Данбаса
Украіны сэрца.

Слаўна ты
На цэлым свеце
Песняй салаўінай...
Як жа добра быць тваімі
I дачкой і сынам!