Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стаім з табою мы ў жыцці перад вякамі сінімі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Стаім з табою мы ў жыцці перад вякамі сінімі,
З’яднаныя рукамі так, як дзве сасны галінамі.

Вятрамі нас не разлучыць, ні бурамі асеннімі,
Мы да зямлі прырошчаны, як дзве сасны карэннямі,

Часамі грымнуць перуны, што ажно дол хістаецца,
Як верхавіны сосен дзвюх, галовы нашы раяцца.

Глядзіш, крыху нас апякло. Ды зноў стаім зялёнымі.
Яшчэ мацней з’яднанымі, нічым не разлучонымі.

Мы ўсё між хмар і навальніц імкнёмся ў неба чыстае,
I хай нялёгка будзе нам — я адчуваю: выстаім!