Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

З табой, Украіна

Яшчэ не ацэнена

З табой, Украіна,
З табой мае думы.
Я з радасным сэрцам стаю прад табою.
Напэўна б зачах ад нудоты і суму,
Калі б я не ведаў краіны такое.

Краіна стэпоў
Неабсяжных, багатых,
З якімі гамоняць гаі і дубровы.
Здаецца, як гусі, бялюткія хаты
Плывуць на зялёных азёрцах вішнёвых.

Пшаніца, як мора,
На полі ўладарыць,
Бахчамі, бахчамі спавіты дарогі.
Па стэпах сланечнікаў ззяюць пажары,
Таполі, як свечкі, да неба самога.

Агні Запарожжа,
Агні Днепрагэса,
А Чорнае мора, а горы Карпатаў,
А Кіеў і Харкаў, а Львоў і Адэса!
Не так ужо лепшага ў свеце багата.

Што горад, дык волат,
Як казка — прырода,
А неба — бяздонная сіняя ціша...
Адно толькі думы і сэрца народа
За ўсё гэта вышай, за ўсё гэта вышай!

Ён з намі і сэрцам
I думай адзіны;
З'яднала нас поле, і рукі, і рэкі.,.
Дык будзь жа, наш братні народ Украіны,
Шчаслівы навекі і слаўны навекі!