Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як нас знаходзяць

-

Жывая вада

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Жыццё здзіўляе. Калі ласка,
Чаго не вынайшаў народ!
Мы абагналі нават казкі.
Ну што кілім той, самалёт?

Не баючыся боскай кары,
На крыллях дзіўных караблёў
Мы абагналі нават мары
Сваіх прапрадзедаў, дзядоў.

Ваду стварылі мы цяжкую,
Што новае пазваць заве.
Ды мець хацелася б жывую,
Такую, ў казках што жыве.

Каб кожны мог — малы,
вялікі —
Ваду дзівосную займець,
Каб жыць і жыць гадоў
без ліку
I каб ніколі не старэць;

Каб ран не знаць дачцэ і сыну,
Ні дзецям іх ні ў які час,
Каб той,
хто ўсё людзям пакінуў,
Узняцца мог, пабачыць вас!